Сэрвіс падтрымкі ад Марыі Грыц

Бясплатная інфармацыйная і псіхалагічная дапамога жанчынам, якія перажылі траўмуючы досвед

Звязацца з намі

Марыя Грыц – стваральніца і вядоўца онлайн-праекту «Трэба пагаварыць».

У межах гэтай праграмы псіхолагі, сацыёлагі, сексолагі, юрысты і іншыя эксперты разбіраюць праблемы, з якімі сутыкаюцца людзі ў сучасным жыцці. За час існавання праекту мы разам са спецыялістамі дапамаглі вялікай колькасці людзей. Калі ў вас ёсць праблема, якая патрабуе хуткага вырашэння, вы можаце звярнуцца па дапамогу да нас. Гэта ананімна, бяспечна і бясплатна.

Каму мы дапамагаем?
Вы можаце да нас звярнуцца

  • Калі вы пацярпелі ад хатняга гвалту (фізічнага, эмацыйнага, сексуальнага ці фінансавага)
  • Калі вы ці хтосьці з вашых блізкіх пацярпелі ад рэпрэсій у Беларусі
  • Калі вы маеце псіхалагічны разлад ці жывяце з такім чалавекам
  • Калі вы маеце залежнасць ад алкаголю ці іншых рэчываў
  • Калі вы не можаце знайсці агульную мову з дзіцёнкам
  • Калі ў вас з’явіліся праблемы са сваякамі з-за розных палітычных поглядаў

Чым мы можам дапамагчы

Выслухаем і дапаможам даць рады з пачуццямі пасля перажытага траўмуючага досведу

Дапаможам знайсці варыянты пераадолення крызіснай сітуацыі і скласці план дзеянняў па выхаду з яе

Дадзем інфармацыю па падобных праблемах

Дадзем кантакты спецыялістаў, якія змогуць аказаць больш паглыбленую дапамогу ў той краіне, дзе вы знаходзіцеся